Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2017, 15:11

Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Егіпту паступовую перадачу тэхналогій па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі. Размова аб гэтым ішла ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі выстаўкі беларускай тэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Калі лідары краін аглядалі выставачныя ўзоры грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода, прагучала прапанова перадаць егіпецкаму боку неабходныя чарцяжы для вытворчасці, у прыватнасці, дадатковага навяснога абсталявання на аўтатэхніку.

"Мы перадаём вам на першым этапе тэхналогіі вытворчасці гэтых надбудоў, а ніжнюю частку і кабіну будзем пакуль рыхтаваць у Мінску, паступова замяшчаючы вытворчасць і пераносячы яе ў Егіпет, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Так паступова будзем перадаваць тэхналогіі. І гэта па ўсіх напрамках, не толькі па аўтамабільнай тэхніцы".

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на шырокі спектр выкарыстання тэхнікі МАЗ і МТЗ, а таксама яе нізкі кошт у параўнанні з заходнімі аналагамі.

Выстаўка ўзораў прадукцыі Мінскага аўтамабільнага завода і Мінскага трактарнага завода прайшла ў Каіры ў рамках беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі