Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2017, 12:36

Беларусь і Грузія рыхтуюць візіт Лукашэнкі ў Тбілісі

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне, паведаміў аб падрыхтоўцы свайго візіту ў Грузію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўдзячны вашаму Прэзідэнту, ураду за запрашэнне наведаць Грузію. Мы дамовіліся, каб візіт быў яркім і карысным. Нам трэба напоўніць яго канкрэтным зместам, каб, як заўсёды, пасля сустрэч прэзідэнтаў і ўрадаў, у нас была дынаміка ў канкрэтыцы, каб народы Грузіі і Беларусі не сказалі, што мы толькі цырыманіяльна сустракаемся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што з нецярпеннем чакае візіту ў Тбілісі. "Я думаю, што ў першай палове будучага года мы справімся з падрыхтоўкай візіту і я змагу прыехаць зноў у гэту цудоўную краіну", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Давід Катарыя, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларуска-грузінскіх адносін, зможа аказаць падтрымку абодвум бакам у гэтым пытанні.

Дыпламатычныя адносіны Беларусь і Грузія ўстанавілі ў студзені 1994 года. У 2007-м было адкрыта пасольства Грузіі ў Беларусі, а са жніўня 2017-га функцыянуе пасольства Беларусі ў Тбілісі.

У 2015 годзе адбыўся першы дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. У сакавіку 2017-га прайшоў афіцыйны візіт грузінскага лідара Георгія Маргвелашвілі ў Беларусь.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін складае 47 дакументаў. За 2012-2016 гады экспарт беларускай прадукцыі ў Грузію вырас больш як у 1,5 раза да $57,5 млн. У бягучым годзе тэндэнцыя росту беларускіх паставак захоўваецца: экспарт у студзені-верасні павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 23,7 працэнта да $59,4 млн.-0-

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народаЛукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа
"Вы заўсёды будзьце ўпэўнены: Беларусь усё, што можа, зробіць для Грузіі, каб цудоўны, працавіты грузінскі народ заўсёды адчуваў сябе добра і яго дабрабыт рос", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі