Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа

Прэзідэнт 14.11.2017 | 11:21
Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя
Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы заўсёды будзьце ўпэўнены: Беларусь усё, што можа, зробіць для Грузіі, каб цудоўны, працавіты грузінскі народ заўсёды адчуваў сябе добра і яго дабрабыт рос", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў апошнія гады краіны знайшлі магчымасці для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, узаемны тавараабарот шматразова павялічыўся. Пры гэтым Беларусь пастаўляе ў Грузію вялікі спектр тавараў. "Мы пастаўляем вам прадукцыю машынабудавання. І будзем пастаўляць, калі вас будзе цікавіць нешта. Мы гатовы асвойваць у вас нашы тэхналогіі пад нашу тэхніку - і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што бульбу беларускіх сартоў вырошчвае і Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, які спачатку не верыў у добры ўраджай. "Навучылі - атрымалася. І гэта вельмі добрыя зрухі, мы цяпер яшчэ больш насення бульбы пастаўляем. Усё ж такі яна ў нас другі хлеб, не апошні будзе і ў Грузіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У студзені-верасні 2017 года тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй дасягнуў $72,6 млн, тэмп росту склаў 121,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Аснову беларускага экспарту склалі чыгуначныя і трамвайныя вагоны, грузавікі, малако і вяршкі згушчаныя, комплексныя ніці, лякарства, сметанковае масла.

ААТ "МАЗ", ААТ "Белкамунмаш", кампанія "Штадлер Мінск" вядуць перагаворы аб пастаўках пасажырскай тэхнікі для гарадоў Грузіі, ААТ "Магатэкс" і ААТ "Стужка" - тканін і матэрыялаў для пашыву форменнага адзення для грузінскіх праваахоўных органаў, ТАА "Пажмаш" і ААТ "МАЗ" - пажарнай тэхнікі для МУС Грузіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.