Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2024, 19:31

Беларусь арганізуе адпачынак для больш як 400 дзяцей з дружалюбных краін

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку 413 дзяцей з Егіпта, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, Сірыі і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Мінску і рэгіёнах.

Дзяцей з дружалюбных дзяржаў арганізавана запрашаюць у Беларусь на адпачынак штогод з 2017 года. Гэта садзейнічае ўмацаванню і развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу, гісторыі і культуры Беларусі, а таксама падтрыманню яе пазітыўнага іміджу ў міжнародных адносінах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі