Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 жніўня 2016, 17:04

ВЫБАРЫ-2016: Выбары дэпутатаў у Беларусі праходзяць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі - Булегенаў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі праходзяць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана у Беларусі Ергалі Булегенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламенцкія выбары праходзяць у Беларусі ў адпаведнасці з нацыянальнымі законамі і міжнароднымі стандартамі", - адзначыў Ергалі Булегенаў.

Дыпламат звярнуў увагу, што цяпер у Беларусі знаходзіцца вялікая колькасць міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку ад СНД, АБСЕ і ПАСЕ. Ён выказаў надзею, што іх ацэнка выбарчай кампаніі будзе аб'ектыўнай.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць у Беларусі 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі