Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2017, 17:32

Сумесная заява аб сітуацыі ў Сірыі і вакол яе прынята на саміце АДКБ у Мінску

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сумесная заява кіраўнікоў - дзяржаў АДКБ аб сітуацыі ў Сірыі і вакол яе прынята на саміце ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект гэтай заявы быў распрацаваны па ініцыятыве Расіі. У дакуменце выказваецца падтрымка суверэнітэту, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

У тэксце адлюстравана, што дзяржавы - члены АДКБ выступаюць за хутчэйшую ліквідацыю тэрарыстычнай пагрозы і спыненне ўнутранага ўзброенага канфлікту ў гэтай краіне палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

Прэзідэнты краін АДКБ таксама прынялі сумесную заяву аб падтрымцы пасрэдніцкіх намаганняў сустаршынь Мінскай групы АБСЕ па нагорна-карабахскім урэгуляванні. У ёй выказваецца падтрымка міжнародным намаганням па дасягненні ўрэгулявання гэтага канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі