Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 верасня 2018, 17:13

Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведае Беларусь 6-8 верасня

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Ірана 6-8 верасня наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Узначаліць дэлегацыю старшыня Сходу ісламскага савета Алі Ларыджані. Ён правядзе перагаворы са спікерам Савета Рэспублікі і старшынёй Палаты прадстаўнікоў. "Сустрэча дэлегацыі з Міхаілам Мясніковічам і Уладзімірам Андрэйчанкам пройдзе 7 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы", - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Плануецца таксама, што іранскія парламентарыі наведаюць ААТ "Белкамунмаш", ускладуць вянок да манумента Перамогі ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі