Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 верасня 2016, 15:07

Генеральнае консульства Беларусі адкрываецца ў кітайскім Гуанчжоу

29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі адкрываецца ў кітайскім Гуанчжоу. Адпаведнае міжурадавае пагадненне заключана сёння ў Пекіне ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней са спасылкай на пастанову Савета Міністраў ад 27 верасня 2016 года, Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генконсульства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Некалькі гадоў таму Беларусь таксама адкрыла генеральнае консульства ў Шанхаі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі