Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія дэпутаты 7 снежня разгледзяць у другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам

Палітыка 06.12.2017 | 12:04
Фота з архіва
Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты 7 снежня плануюць разгледзець у другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У другім чытанні плануецца разгледзець таксама законапраект аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон "Аб фізічнай культуры і спорце". Як праінфармавалі ў прэс-службе, пералікам пытанняў прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дагавораў. У іх ліку пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ад 19 лістапада 2010 года, Канвенцыя паміж Беларуссю і Іспаніяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал. У парадку дня таксама ратыфікацыя пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ганконга аб адмене візавых патрабаванняў.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанне аб дэкрэце ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.