Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Юрый Важнік

Дзякуючы ІІ Еўрагульням Мінск атрымае больш дасканалую транспартную сістэму

Меркаванні 27.12.2017 | 12:33
Юрый Важнік Юрый Важнік Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце

Дзякуючы ІІ Еўрагульням Мінск атрымае больш дасканалую транспартную сістэму. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік у інтэрв'ю прэс-службе Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА.

На яго думку, жыхары Мінска павінны з разуменнем паставіцца да таго, што ў чэрвені 2019 года яны сутыкнуцца з пэўнымі абмежаваннямі, але горад атрымае больш сучасную і дасканалую транспартную інфраструктуру. "Пасля завяршэння Еўрагульняў Мінск павінен атрымаць больш якасную транспартную сістэму, абноўленыя аўтобусныя, тралейбусныя паркі. Плануецца, што транспарт будзе аснашчаны кандыцыянерамі. Сістэма кантролю інцыдэнтаў таксама застанецца ў агульным распараджэнні ўдзельнікаў руху. Варта таксама згадаць і цэласную сістэму выдзеленых палос для грамадскага транспарту, яна значна паскорыць перамяшчэнне пасажыраў па горадзе", - адзначыў Юрый Важнік.

ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.