Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МЕРКАВАННЕ: У Беларусі важна выпрацаваць агульныя падыходы па прыцягненні да субсідыярнай адказнасці

Стужка навiн 19.12.2017 | 20:01

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі важна выпрацаваць агульныя падыходы па прыцягненні да субсідыярнай адказнасці па даўгах юрыдычнай асобы, прызнанай банкрутам. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Васіль Дземідовіч, які прыняў удзел у пашыранай нарадзе ў ВС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе суда.

Паводле слоў Васіля Дземідовіча, важна вызначыць перш за ўсё стратэгічныя напрамкі правапрымяняльнай практыкі ў цэлым пасля ўступлення ў сілу падпункта 5.6. дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які кардынальна змяняе ўмовы прыцягнення да субсідыярнай адказнасці. Важна выпрацаваць агульныя падыходы і алгарытмы дзеянняў. Гэты падпункт стаў адной з самых чаканых у дзелавой супольнасці навацый. Размова ідзе аб прыцягненні да субсідыярнай адказнасці па даўгах банкрута толькі ў выпадку, калі прычынай яго эканамічнай неплацежаздольнасці сталі вінаватыя (наўмысныя) дзеянні.

На сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі некалькі актуальных пытанняў. Адно з іх датычылася дыскусіі, якая ўзнікла ў юрыдычнай супольнасці, аб тым, ці выключае падпункт 5.6 падставу для прыцягнення да субсідыярнай адказнасці за непадачу даўжнiком заявы аб банкруцтве. Адны лічаць, што, паколькі змяненні ў дзеючы закон аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), у адпаведнасці з якім такая падстава прадугледжана, не ўнесены, трэба кіравацца гэтай дзеючай нормай. Іншыя лічаць, што дэкрэт нумар 7 устанавіў універсальнае правіла прыцягнення да субсідыярнай адказнасці, у адпаведнасці з якім яна за непадачу даўжнiком заявы аб банкруцтве знікае аўтаматычна.

Раней суды зыходзілі з таго, што да субсiдыярнай адказнасці па законе аб банкруцтве прыводзілі не толькі дзеянні вінаватай асобы, але і яе бяздзейнасць або нейкія неабачлівыя дзеянні. Ва ўсіх выпадках эканамічныя суды вывучалі прычынна-выніковую сувязь паміж невыкананнем адказчыкам сваіх абавязкаў у дачыненні да юрыдычнай асобы і надышоўшымі наступствамі ў выглядзе прызнання банкрутам. У адпаведнасці з дэкрэтам субсiдыярная адказнасць будзе ўзнікаць толькі тады, калі эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва) юрыдычнай асобы выклікана вінаватымі (наўмыснымі) дзеяннямі. Якім чынам будзе прымяняцца судамі гэта навела і вызначацца вінаватыя наўмысныя дзеянні, пакажа судовая практыка. Але сёння важна пачуць пазіцыю ўсіх зацікаўленых.

Не менш важнае пытанне на абмеркаванні датычылася вызначэння пераліку суб'ектаў субсідыярнай адказнасці. Цяпер яны дакладна вызначаны ў дэкрэце нумар 7 - гэта ўласнік, заснавальнікі (удзельнікі) або іншыя асобы, у тым ліку кіраўнік юрыдычныя асобы, якія маюць права даваць абавязковыя для гэтай юрыдычнай асобы ўказаннi або магчымасць iншым чынам вызначаць яе дзеянні.

У ходзе нарады таксама абмеркавалі магчымасць прымянення зваротнай сілы падпункта 5.6 дэкрэта нумар 7. Адзінай пазіцыі сёння не выпрацавана ў выніку розных, часам палярных меркаванняў па гэтым пытанні.

Падводзячы вынікі, удзельнікі прыйшлі да высновы, што выпрацаваць агульныя алгарытмы дзеянняў па прымяненні навел дэкрэта нумар 7 неабходна ў самы бліжэйшы час. У тым ліку трэба ўлічыць і ўплыў яго навел на новы законапраект "Аб неплацежаздольнасці і банкруцтве", які знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі да першага чытання ў Палаце прадстаўнікоў.

У нарадзе прынялі ўдзел суддзі эканамічнай калегіі Вярхоўнага суда і эканамічных судоў абласцей (у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі), прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Генпракуратуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Мінэканомікі, Міністэрства па падатках і зборах, Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК і Рэспубліканскай калегіі адвокатаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Стужка навiн
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).