Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
29 чэрвеня 2016, 15:34

Лепшых вучняў 8-11 класаў Мінска заахвоцяць грашовымі прэміямі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску заснаваны 100 штогадовых прэмій школьнікам, якія дабіліся высокіх вынікаў на гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях, турнірах, творчых і спартыўных спаборніцтвах. Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэміі ў памеры 5 базавых велічынь будуць выплачаны вучням 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па выніках бягучага навучальнага года за кошт сродкаў бюджэту горада. Прысуджэнне прэмій ажыццяўляецца камісіяй, створанай камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

Заснаванне прэміі накіравана на падтрымку адораных і высокаматываваных вучняў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай і творчай дзейнасці.

За 2011-2015 гады прэміі Мінгарвыканкама ўдастоены 500 таленавітых вучняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі