Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2017, 18:00

Урад прапануе ўвесці дадатковы механізм крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прапануе ўвесці дадатковы механізм крэдытавання будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час наведвання спартыўных аб'ектаў, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ўрадам прынята рашэнне аб дадатковым фінансаванні жыллёвага будаўніцтва і адпаведным павелічэнні аб'ёму ўводу жылля з дзяржаўнай падтрымкай у 2017 годзе. "Прынята рашэнне дабавіць яшчэ Br50 млн ільготных крэдытаў, якія атрымаюць маючыя патрэбу чаргавікі", - сказаў прэм'ер-міністр. Гэта дасць магчымасць увесці дадаткова да 100 тыс. кв.м жылля з дзяржпадтрымкай без павелічэння агульнага ліміту дырэктыўнага крэдытавання. Дамы, на якія дадаткова выдзелена Br50 млн, будуць будавацца ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску, растлумачыў кіраўнік урада.

"Але гэта яшчэ не канчатковыя аб'ёмы жылля, якія будуць уводзіцца ў гэтым годзе. Мы рыхтуем праект указа кіраўніка дзяржавы і ў дадатак да дзеючага ўказа нумар 13, які вызначае правілы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, прапануем яшчэ адзін механізм, што дасць магчымасць крэдытаваць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, - расказаў Андрэй Кабякоў. - Пры гэтым падтрымка будзе аказвацца ўжо не банкам, каб яны зніжалі працэнты па крэдытах, а непасрэдна грамадзянам, якія будуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай".

Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што дзяржпадтрымка будзе захавана, але зменіцца схема яе прадастаўлення. "Для нашых грамадзян гэта будзе не вельмі прынцыпова, але важным будзе тое, што мы зможам уключыць у фінансаванне будаўніцтва жылля ўсю банкаўскую сістэму краіны, а не толькі Беларусбанк і Белаграпрамбанк, якія на гэты момант з'яўляюцца аператарамі будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, - растлумачыў Андрэй Кабякоў. - Такім чынам ужо не банк, а грамадзянін будзе атрымліваць грошы, якія дапамогуць зрабіць таннейшым будаўніцтва жылля для канкрэтнай сям'і".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі