Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2016, 17:59

Сістэму аплаты працы бюджэтнікаў рыхтуюць да рэформ

12 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі распрацоўвае прапановы па рэфармаванні сістэмы аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Аб гэтым паведаміла міністр Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бюджэтнай сферы плануем падрыхтоўку прапаноў па рэфармаванні сістэмы аплаты працы. Прадугледжваецца прадастаўленне кіраўнікам галіновых рэспубліканскіх органаў і рэгіёнаў свабоды ў размеркаванні стымулюючага складніка заработнай платы, а таксама значнае спрашчэнне механізма яе фарміравання", - сказала кіраўнік міністэрства.

Яна адзначыла, што "нягледзячы на тое, што 2015 год быў даволі складаны і напружаны, урадам выконваліся абавязацельствы адносна падтрымання рэальнага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы". Зблізіліся ўзроўні заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы і па рэспубліцы ў цэлым: за 2015 год іх суадносіны склалі 79 працэнтаў, у тым ліку ў снежні 2015 года - 79,6 працэнта. Для параўнання: у 2010 годзе яны складалі 80,8 працэнта, а ў 2013-м - 74,9 працэнта.

Міністр назвала стратэгічным напрамкам лібералізацыю аплаты працы работнікаў камерцыйных арганізацый. "Прынятыя рашэнні прадаставілі права арганізацыям самастойна выбіраць сістэмы аплаты працы работнікаў, забяспечылі празрыстасць і прастату налічэння заработнай платы, садзейнічалі павышэнню ініцыятывы, якасці, прадукцыйнасці працы і матывацыі аплаты працы, замацаванню высокакваліфікаваных спецыялістаў на месцах", - лічыць Мар'яна Шчоткіна. Колькасць арганізацый, якія прымяняюць гібкія сістэмы аплаты працы, вырасла амаль у 35 разоў.

На кожным прадпрыемстве павінен праводзіцца аналіз эфектыўнасці прымяняемай сістэмы аплаты працы і яе ўзроўню, падкрэсліла міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі