Пётр Пархомчык. Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час рабочай паездкі ў Баранавічы наведаў ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", паведамляе БЕЛТА.
Віцэ-прэм'ер пабываў у вытворчым корпусе прадпрыемства, дзе азнаёміўся з новымі аўтаматызаванымі машынамі для вытворчасці пасцельнай бялізны. Гэтыя машыны даюць магчымасць зменшыць долю ручной працы. Цяпер на абсталяванні праводзяцца пусканаладачныя работы і навучанне персаналу. Шыць гатовы вырабы з баваўняных і сумесевых тканін уласнай вытворчасці, тканін Аршанскага льнокамбіната, а таксама з тканін, што перашываюцца па давальніцкіх заказах.
Пётр Пархомчык таксама наведаў раскройны ўчастак швейнай фабрыкі "Блакiт", ткацкую і аддзелачную фабрыкі, а таксама сустрэўся з калектывам прадпрыемства. На сустрэчы абмяркоўваліся перспектыўныя задачы, якія стаяць перад калектывам БВБА ў бягучым годзе. У прыватнасці, размова ішла аб павелічэнні аб'ёмаў выпуску гатовых швейных вырабаў, пашырэнні і асваенні рынкаў збыту.
Былі таксама вызначаны патрабаванні па дасягненні асноўных паказчыкаў эфектыўнасці прадпрыемства, распрацоўцы канкрэтнага асартыменту прадукцыі для росту маржынальнасці з улікам магчымасці продажаў, максімальным выкарыстанні існуючых магутнасцей і рэзерваў, з улікам работы ў рамках кааперацыі з іншымі прадпрыемствамі канцэрна.-0-