Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2016, 16:19

Кожны работнік павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу - Шчоткіна

12 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Кожны работнік павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналіз прычын нявыплаты заработнай платы паказвае, што прадпрыемствы маюць праблемы з рэалізацыяй прадукцыі, несвоечасовай выплатай выкананых аб'ёмаў работы, стратнай работай на працягу доўгага перыяду, - адзначыла міністр. - Аднак своечасовасць выплаты заработнай платы работнікам - гэта абавязак наймальніка ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам. Чалавек павінен своечасова атрымліваць плату за сваю працу".

Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што пытанням своечасовасці выплаты заработнай платы пастаянна ўдзяляецца павышаная ўвага. У 2015 годзе запазычанасць па заработнай плаце дапускалі арганізацыі ўсіх абласцей і Мінска. Трэба адзначыць, што ў Брэсцкай і Гродзенскай вобласці гэтыя пытанні практычна адразу ж здымаліся, дадала кіраўнік ведамства.

За нясвоечасовую выплату заработнай платы да адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем санкцый у выглядзе штрафу ў мінулым годзе прыцягнуты больш за 3,6 тыс. наймальнікаў і амаль 4 тыс. службовых асоб на суму больш як Br11 млрд (у 2014 годзе - Br7,6 млрд).

Унесены змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы павелічэння тэрмінаў іскавай даўнасці за нявыплату заработнай платы - з двух месяцаў да аднаго года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі