Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2023, 11:42

Кінапаказы, квесты і інтэрактыўныя экскурсіі пройдуць 22-23 лютага ў музеі гісторыі ВАВ

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінапаказы, квесты, інтэрактыўныя экскурсіі і іншыя мерапрыемствы пройдуць 22-23 лютага ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з нагоды Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У зале "Музей для дзяцей" будуць праводзіцца майстар-класы "Франтавая рукавіца", "Пластылінавы жывапіс", юныя госці музея навучацца з падручных матэрыялаў шыць франтавыя рукавіцы, а таксама даведаюцца, якія пасылкі збіралі байцам на фронт падчас Вялікай Айчыннай вайны. У холе музея на першым паверсе будзе арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў "Дзеці пра вайну".

У канферэнц-зале музея адбудуцца два кінапаказы. Ваенна-гістарычную драму "Вайна. Застацца чалавекам" пакажуць 22 лютага. Фільм прысвечаны подзвігам беларускіх падпольшчыкаў і партызан, якія гераічна змагаліся з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А 23 лютага наведвальнікі ўбачаць ваенную драму "Лёс дыверсанта". Карціна раскрывае чатыры гісторыі, дзе аўтары пераасэнсоўваюць пытанні маральнага выбару, адказваючы на пытанне, ці можна застацца чалавекам у нечалавечых абставінах.

Для дарослых рыхтуюць квест-праграму "Дарогамі пераможцаў". Удзельнікі змогуць пашырыць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і самастойна прайсці па дарозе пераможцаў: пераадолець перашкоды, выканаць баявыя заданні і здабыць Сцяг Перамогі.

Акрамя таго, наведвальнікам рыхтуюць інтэрактыўную аглядную экскурсію. У гэтыя дні ў кожнай зале музея можна будзе акунуцца ў гісторыю вайны праз расказ акцёраў у ваеннай форме.

У зале нумар 10 "Нашчадкі Вялікай Перамогі" адбудзецца фотадакументальная выстава "Армія, народжаная кастрычнікам". Яна раскажа, як у партызанскіх атрадах адзначалі 23 лютага, нагадае пра гераічную барацьбу, якую вялі на працягу трох гадоў народныя мсціўцы. У зале нумар 3 "Дарога вайны" будзе арганізавана тэматычная фотазона для дзяцей і дарослых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі