Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2023, 17:59

Другі этап адборачных тураў да конкурсаў "Славянскага базару" стартаваў у Мінску

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі этап адборачных тураў да ХХІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" і XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" у рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць 23 і 24 студзеня на базе Маладзёжнага тэатра эстрады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міністэрства культуры.

У праслухоўваннях другога этапу нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў фестывалю ўдзельнічаюць пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый.

Сёння выступілі ўдзельнікі адбору да дзіцячага музычнага конкурсу, заўтра свае творчыя нумары прадставяць удзельнікі другога этапу адборачных тураў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (дарослыя).

Па выніках другога этапу экспертная група, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры, вызначыць па дзесяць удзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу і конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Фінал нацыянальнага адбору пройдзе 18 сакавіка ў Слуцку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі