Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 мая 2016, 14:33

Амаль 2 тыс. гасцей з сямі краін прымуць удзел у "Браслаўскіх зарніцах"

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 2 тыс. удзельнікаў з сямі краін прадставяць сваё майстэрства на міжнародным свяце традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы", якое пройдзе 28-29 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

У Браславе, які ўжо 49-ы раз стане на некалькі дзён цэнтрам народнай творчасці, збяруцца госці з усіх куткоў Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Венесуэлы. Удзельнікі прадставяць свае выстаўкі і правядуць майстар-класы. Гэта міжнароднае свята становіцца пляцоўкай для дэманстрацыі творчых дасягненняў, сустрэч майстроў і гасцей, конкурсных спаборніцтваў. Акрамя таго, браслаўскія сустрэчы даюць магчымасць падзяліцца вопытам, азнаёміць з нацыянальным каларытам шырокае кола зацікаўленых.

Сярод асноўных падзей гэтага свята - харавая асамблея і турнір бытавых беларускіх танцаў. Яны стануць яркімі акордамі міжнароднага свята.

Упершыню турнір беларускіх танцаў прайшоў у мінулым годзе, сабраўшы на спаборніцтва 56 пар з розных рэгіёнаў Беларусі. Турнір выклікаў вялікую цікавасць гледачоў, паколькі на танцавальнай пляцоўцы ажываюць сёння амаль забытыя танцы - кракавяк, полька, падэспань і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі