Стужка навiн
08
.05.24
11:33
Грамадства
Акцыя "Свечка памяці" пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх загранустановах
Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх
беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9
мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
11:14
Грамадства
Вальфовіч: палітыкі на Захадзе забылі трагічныя падзеі 80-гадовай даўнасці і развязалі новую вайну
"Мы сабраліся тут напярэдадні святога для кожнага беларуса свята - Дня
Перамогі. Сабраліся тут, на гераічнай барысаўскай зямлі, ля манумента
легендарнаму танкаваму экіпажу лейтэнанта Паўла Рака, каб ушанаваць
памяць усіх, хто гераічна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны і цаной
свайго жыцця набліжаў пераможны май 1945 года", - сказаў Аляксандр
Вальфовіч.
11:08
Культура
Выстава аб дзейнасці творчых калектываў Беларусі ў гады вайны адкрыецца ў Мінску
Усе экспанаты, прадстаўленыя на выставе, - з фондаў Нацыянальнага
гістарычнага музея. Яны раскажуць аб падзеях, перажываннях артыстаў, іх
бачанні сітуацыі і ўкладзе творчых работнікаў у перамогу.
10:35
Грамадства
Томаш Шміт: польскія ўлады паводзяць сябе ненармальна
Польскі суддзя адзначыў, што яго абвінавацілі ў шпіянажы на карысць
Беларусі і Расіі. "На чым гэта заснавана?" - задаўся ён пытаннем.-
10:16
Спорт
Беларуска Гнедчык ідзе другой у агульным заліку Кубка свету па пяцібор'і пасля трох этапаў
У рамках бягучага розыгрышу Кубка свету адбыліся этапы ў Каіры, Анкары і
Будапешце. З прадстаўнікоў беларускай каманды на гэтых стартах найбольш
ярка сябе праявіла Марыя Гнедчык.
10:15
Грамадства
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны можна будзе ўбачыць на кадастравай карце
Галоўная мэта праекта - захаваць памяць аб гераізме і подзвігу
беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "На публічнай
кадастравай карце створаны і абнаўляецца слой "Помнікі Вялікай Айчыннай
вайны".
10:05
Прэзідэнт
Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе прыме ўдзел у саміце ЕАЭС і наведае ў Дзень Перамогі ваенны парад
У Маскве 8 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
09:40
Грамадства
Майстар-класы, тэматычныя пляцоўкі, віктарына. Як Дзень Перамогі адсвяткуюць у ВГК "Старая мяжа"
Ваенна-гістарычны комплекс "Старая мяжа", філіял Беларускага дзяржаўнага
музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтаваў да Дня Перамогі
святочную праграму.
09:23
Прэзідэнт
Галоўнае аб планах Беларусі, ядзернай зброі і чырвоных лініях. Аб чым папярэджвае і да чаго заклікае Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 мая прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі.
09:05
Палітыка
МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі ўзаемную падтрымку на выбарах у органы ААН
"Бакі закранулі шырокае кола актуальных пытанняў міжнароднага парадку
дня, а таксама шляхі ўмацавання ўзаемадзеяння дзвюх краін на профільных
пляцоўках ААН і ў рамках гуманітарнага вымярэня АБСЕ", - адзначылі ў МЗС
РФ.
09:03
У свеце
Польшча разам з саюзнікамі падняла ў паветра самалёты з-за актыўнасці далёкай авіяцыі Расіі
У апошнія тыдні гэта мера не раз прымалася Узброенымі сіламі Польшчы.
Так, 24 сакавіка польская армія паведамляла аб парушэнні паветранай
прасторы краіны. У паведамленні ішла размова аб расійскай крылатай
ракеце, аднак пакуль доказаў прадастаўлена не было.
09:01
Грамадства
Моцны вецер і да +18°С прагназуецца сёння ў Беларусі
Умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага
атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Днём
чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер паўночны,
паўночна-заходні, днём парывісты.07
.05.24
21:45
Прэзідэнт
"Трэба спыніць звар'яцелых палітыканаў". Лукашэнка звярнуўся да народаў блізкага і далёкага замежжа
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння палітыкі некаторых краін
уявілі сябе гаспадарамі свету. Для іх стала звычайнай практыкай груба і
бесцырымонна ўмешвацца ў справы суверэнных краін.
21:04
Прэзідэнт
Лукашэнка: у Беларусі прадоўжаць выяўляць і аддаваць пад суд тых, хто мае дачыненне да злачынстваў нацыстаў
У гэтых умовах, адзначыў кіраўнік дзяржавы, праўда аб злачынствах
фашызму служыць сур'ёзнай перасцярогай чалавецтву, а захаванне
гістарычнай памяці набывае асаблівае значэнне.
20:44
Прэзідэнт
Лукашэнка: мы павінны быць гатовы да ўсяго, хоць і не верыцца, што Заходняя Еўропа звар'яцела і пераступіць мяжу
"Вы ведаеце з расказаў бацькоў і дзядоў, як няпроста было выжыць тым,
хто выжыў, - у зямлянках, акопах, лясах... Паўгалодныя, вашывыя,
напаўраздзетыя, - сказаў кіраўнік дзяржавы, нагадваючы пра цяжкія часы
Вялікай Айчыннай вайны. - Гэтага нельга больш дапусціць. Гэтага
паўтарэння ў гісторыі Беларусі не будзе".