Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Год навукі

Год навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Барысаўскі завод медпрэпаратаў асвоіць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі вытворчасці лякарстваў
8 верасня 2017
Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў шэраг прадпрыемстваў Мінскай вобласці, якія рэалізуюць праекты па Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады.
"Белмедпрэпараты" створаць вытворчасць новых проціпухлінных лекавых сродкаў
5 верасня 2017
У мэтах маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў РУП "Белмедпрэпараты", якое выконвае тры высокатэхналагічныя праекты.
Выстаўка беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак упершыню пройдзе ў Саудаўскай Аравіі
4 верасня 2017
У час выстаўкі адбудзецца сумесны Беларуска-саудаўскі навуковы сімпозіум з удзелам вядучых вучоных дзвюх краін і кіраўніцтва KACST. Па выніках сустрэч чакаецца заключэнне новых дагавораў і кантрактаў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Лукашэнка пратэсціраваў Tesla і даручыў распрацоўшчыкам беларускага электрамабіля імкнуцца да гэтага ўзроўню
31 жніўня 2017
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўвесь свет сёння развівае напрамак электрамабіляў, у тым ліку Вялікабрытанія, Германія і ЗША. "Свет развіваецца ў гэтым напрамку. Амерыканцы стварылі супераўтамабіль. Малайцы! Tesla стварыла цудоўны аўтамабіль", - заўважыў Прэзідэнт.
Прэзентаваны першы беларускі электрамабіль
22 жніўня 2017
Накапляльнік электраэнергіі аўтамабіля можна зараджаць як ад звычайнай электрычнай разеткі, так і ад спецыяльнага зараднага ўстройства. "Калі напружанне 220 В, то ён зараджаецца шэсць гадзін, калі зарадка на большы ток, то каля чатырох гадзін", - адзначыў Сяргей Паддубка.
Алея акадэмікаў з'явіцца ў Батанічным садзе ў гонар Года навукі
17 жніўня 2017
"Гэту алею з таполяў Сімона заклалі ў час суботніка 22 красавіка, але яшчэ не ўстаноўлены памятны знак. Расліны пакуль у працэсе вегетацыі. Урачыстае адкрыццё алеі плануецца восенню", - сказаў Уладзімір Ціток.
Беларусь і Славакія будуць супрацоўнічаць у галіне навукі і тэхналогій
9 жніўня 2017
Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.
НАН Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій маюць намер праводзіць сумесныя даследаванні
25 ліпеня 2017
Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій Лі Бэн Гвон.
Беларусь і Рэспубліка Карэя правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў
25 ліпеня 2017
Як расказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій (KIST) Лі Бен Гвонам старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца з 1 жніўня па 28 верасня 2017 года.
Рэзідэнтам "БелБіяграда" плануецца прадаставіць прэферэнцыі - Сямашка
5 ліпеня 2017
"Стварэнне "БелБіяграда" - важная і актуальная тэма. Пакуль гэта ўтварэнне зарэгістравана на агульных падставах, у тым ліку падатковых. Лічу, што поспеху не будзе, калі не зробім тое ж самае, што і для ІТ-парка. Падрыхтаваны адпаведны ўказ Прэзідэнта", - сказаў Уладзімір Сямашка.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.