Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Аб кампанii

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) – буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь – ужо больш за 95 гадоў нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва краіны і застаецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады Беларусі.

Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА – інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу, размяшчаючы навіны на ўласным інтэрнэт-сайце на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай і іспанскай мовах. БЕЛТА – адзіная ў рэспубліцы дзяржаўная крыніца аператыўнай інфармацыі на пяці мовах.

Штодзень БЕЛТА рыхтуе і распаўсюджвае 150-170 інфармацыйных паведамленняў аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі, дзеяннях і рашэннях вышэйшага кіраўніцтва краіны і іншых структур улады, міжнародных сувязях і кантактах.

Фотастужка БЕЛТА штодзень размяшчае 20-25 фотатэм – гэта больш за 100 фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

БЕЛТА мае свае карэспандэнцкія пункты і ўласных карэспандэнтаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Маскве.

У агенцтва больш за 700 спажыўцоў інфармпрадуктаў у многіх краінах свету. Сярод партнёраў БЕЛТА інфармацыйныя агенцтвы Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін СНД, а таксама Літвы, Балгарыі, Ірана, Малайзіі, Кітая, Кубы.

Па цытаванні ў сусветных сродках масавай інфармацыі БЕЛТА знаходзіцца ў ліку лідараў сярод інфармагенцтваў краін СНД.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва – шматпрофільнае прадпрыемства. БЕЛТА выдае інфармацыйна-праблемны штотыднёвік "7 дней", штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс "Беларуская думка" і штоквартальны часопіс "Экономика Беларуси. Economy of Belarus". Акрамя таго, выпускае кнігі, брашуры, плакаты, буклеты, выконвае паліграфічныя заказы.

БЕЛТА таксама займаецца распрацоўкай, суправаджэннем і папулярызацыяй (аптымізацыяй) інтэрнэт-сайтаў для органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый.

Нашы рэквізіты:

Поўная назва: Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
Скарочаная назва: УП "БелТА"

220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул.Кірава, 26. 

Тэл. (+375 17) 327-19-92, 
факс (+375 17)  327-13-46. 

Разліковы рахунак 3012706570015. 
Аддзяленне № 527 ААТ "Белінвестбанк". код 739.  
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 16
УНП 100088880

 
http://www.blr.belta.by
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад і агародніннай прадукцыі ў насельніцтва Белкаапсаюз прадаўжае нарыхтоўку ягад і агародніннай прадукцыі ў насельніцтва. Агуркоў закуплена 6,4 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 5 тыс. т), капусты - 5,4 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 4,7 тыс. т)*.