Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 красавіка 2022, 14:02

Жыхары Берліна скардзяцца на дэфіцыт і значны рост цэн на прадукты

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары Берліна скардзяцца, што некаторыя тавары ў дэфіцыце, пры гэтым цэны на прадукты выраслі амаль на трэць, паведамляе тэлеканал RT.

Журналісты тэлеканала паразмаўлялі з немцамі, якія на сабе адчулі наступствы антырасійскіх санкцый.

"Людзі б'юцца, паліцы пустыя, я лічу, гэта непарадак. Многія прадукты падаражэлі, упакоўкі сталі меншыя, гэта я таксама заўважыла", - расказала RT жыхарка Берліна. Паводле слоў жанчыны, большую частку пенсіі яна аддае ў лік аплаты за камунальныя паслугі. "І на жыццё нічога не застаецца", - адзначае яна.

Павышэнне цэн у Германіі звязана са збоем паставак з Расіі і Украіны, а таксама з павышэннем цэн на бензін і электрычнасць з-за антырасійскіх санкцый.

Раней нямецкае выданне Handelsblatt паведамляла, што ў Германіі інфляцыя за сакавік 2022 года склала 7,3 працэнта ў параўнанні з лютаўскімі паказчыкамі. Выданне адзначала, што гэта рэкордны паказчык з 1981 года. Паводле слоў эканаміста Міхаэля Хайзэ, такія значныя паказчыкі інфляцыі прывядуць да маштабнага скарачэння даходаў у нямецкай эканоміцы, зніжэння спажывецкага і інвестыцыйнага попыту, а таксама адмоўнай карэкціроўкі прагнозаў росту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі