Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2022, 14:35

Урачы ўпершыню перасадзілі чалавеку сэрца жывёлы

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскія хірургі зрабілі першую ў свеце эксперыментальную аперацыю, калі пацыенту было перасаджана генетычна мадыфікаванае сэрца свінні, паведамляе BBC.

Урачы заявілі, што правядзенне такой аперацыі было адзіным шанцам 57-гадовага Дэвіда Бенета на выжыванне - без перасадкі яго чакала б немінучая смерць.

Аперацыя была праведзена некалькі дзён таму і прадаўжалася сем гадзін. Спецыялістам з медыцынскага цэнтра Універсітэта Мэрыленда давялося атрымаць ад улад спецыяльны дазвол на яе правядзенне. Паводле слоў урачоў, цяпер пацыент адчувае сябе добра. Але да гэтага часу, не зразумела, ці завершыцца перасадка поспехам.

Медыкі спадзяюцца, што гэты эксперымент у будучым дапаможа выратаваць жыцці мноства людзей па ўсім свеце. У сваёй заяве Універсітэт Мэрыленда цытуе хірурга Бартлі Грыфіта, паводле слоў якога, аперацыя прызначана "наблізіць вырашэнне крызісу з недахопам донарскіх органаў".

У ЗША перасадкі донарскіх органаў чакаюць каля 100 тыс. чалавек, і 17 пацыентаў у дзень паміраюць з-за іх недахопу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі