Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2021, 09:30

Украіна з 1 лістапада будзе купляць электраэнергію ў Беларусі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіеў з 1 лістапада адновіць імпарт беларускай электраэнергіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваныя на сайце "Укрэнерга" вынікі аўкцыёну, які адбыўся 27 кастрычніка.

Украінская дзяржкампанія "Энергаатам" выкупіла 885 з 900 даступных МВт магутнасцей міждзяржаўных ЛЭП для імпарту ў лістападзе электраэнергіі з Беларусі. Украінская кампанія "Электра Кам'юніці" набыла яшчэ 15 МВт.

Раней у Міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны заяўлялі, што Кіеў не будзе аднаўляць з лістапада імпарт электрычнасці з Расіі і Беларусі, паколькі запасаў вугалю для стабільнага праходжання ацяпляльнага сезона дастаткова і вытворцы электраэнергіі маюць фінансавыя магчымасці для закупкі вугалю, у тым ліку імпартнага. Пазней, аднак, ведамства заявіла, што запасаў вугалю на дзвюх з трох цеплавых электрастанцый дзяржаўнай энергазбытавой кампаніі "Цэнтрэнерга" хопіць толькі на пяць-шэсць дзён работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі