Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 жніўня 2021, 12:41

У Расіі за суткі выявілі 23 120 выпадкаў заражэння каранавірусам

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 23 120. Агульная колькасць інфіцыраваных у краіне павялічылася да 6 379 904. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб па барацьбе з новай інфекцыяй.

У адносным выражэнні прырост колькасці захварэлых склаў 0,36 працэнта.

Колькасць вылечаных пасля каранавіруса расіян узрасла за суткі на 20 370. Усяго ўжо выздаравелі 5 700 212 чалавек. Доля выпісаных пацыентаў, згодна з данымі штаба, складае крыху больш за 89,3 працэнта ад агульнай колькасці заражаных.

Колькасць смярцей узрасла за суткі на 794 супраць 790 на дзень раней. Усяго з пачатку пандэміі ад інфекцыі ў Расіі памерлі 162 509 чалавек. Умоўная лятальнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) узрасла да ўзроўню 2,55 працэнта, вынікае з даных штаба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі