Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2020, 11:39

У Расіі за суткі выявілі 15,7 тыс. заражаных каранавірусам

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 15 700, да 1 447 335, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб.

На дзень раней у краіне выявілі максімальныя з пачатку пандэміі 16 319 выпадкаў.

Колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруса ў Расіі за суткі павялічылася на 317 супраць 269 на дзень раней. Гэта максімум за ўсю пандэмію, вынікае з даных федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з новай інфекцыяй. Усяго з-за каранавіруса памерлі 24 952 чалавекі. Умоўная лятальнасць захворвання (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) знізілася да ўзроўню 1,72 працэнта, вынікае з даных штаба.

Колькасць выздаравеўшых пацыентаў, у якіх раней дыягнаставалі каранавірус, павялічылася за суткі на 10 952, гэта максімум з 24 чэрвеня. Усяго ад інфекцыі вылечыліся 1 096 560 пацыентаў. Згодна з данымі штаба, доля выздаравеўшых скарацілася да 75,8 працэнта ад агульнай колькасці заражаных.

Агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце, паводле даных Reuters, перавысіла 40,74 млн, з моманту ўспышкі памерлі 1,122 млн чалавек. Найбольшая колькасць заражаных выяўлена ў ЗША (8,245 млн), Індыі (7,651 млн) і Бразіліі (5,273 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі