Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2020, 09:05

У Літве выяўлены першы выпадак заражэння каранавірусам

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Літвы паведаміла пра першы выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу ў краіне. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Жанчына, якая заразілася, 24 лютага вярнулася з Вероны (Італія). Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы Шаўляй. У пацыенткі няма павышанай тэмпературы і ярка выяўленых сімптомаў.

Улады Кітая 31 снежня інфармавалі СААЗ аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. Кітайскія медыкі 7 студзеня ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Лабараторнае тэсціраванне праведзена ва ўсіх выпадках захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. СААЗ у сваю чаргу прызнала ўспышку хваробы ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу і прысвоіла новаму каранавірусу афіцыйную назву - COVID-19. Каранавірусы - сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выяўлены ў 1965 годзе. Яны заражаюць людзей, свойскіх жывёл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі