12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,3 адбылося сёння ў раёне Вялікага Токіа, паведамляе ТАСС са спасылкай на нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне Японіі.
Эпіцэнтр падземнага штуршка знаходзіўся на поўначы ў прэфектуры Ціба, што прылягае з усходу да Токіа. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 50 км. Аб пацярпелых або разбурэннях даных не паступала, пагрозы цунамі няма.
Гэта землетрасенне адчувалася ў вялікім раёне, уключаючы ўсю тэрыторыю Токіа.
Раней паведамлялася аб землетрасенні магнітудай 4,6, якое адбылося сёння ў паўночнай частцы Японіі. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў прэфектуры Хакайда, ачаг залягаў на глыбіні 30 км. Інфармацыі аб пацярпелых або разбурэннях таксама пакуль няма. Была аб'яўлена пагроза цунамі, аднак праз некалькі хвілін папярэджанне знялі.-0-