Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2021, 15:27

Швецыя прыпыніла вакцынацыю прэпаратам AstraZeneca

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швецыя прыпыніла выкарыстанне вакцыны ўласнай вытворчасці пад назвай AstraZeneca да завяршэння расследавання аб пабочных эфектах прэпарата Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках, паведамляецца на сайце агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі.

Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках (EMA) і Агенцтва па вытворчасці медыцынскіх прадуктаў расследуюць паведамленні аб такіх мяркуемых пабочных эфектах, як тромбы ў спалучэнні з крывацёкам у асоб, вакцынаваных прэпаратарам AstraZeneca. Мэта расследавання - устанавіць ёсць прычынная сувязь з вакцынай або не.

Як заявіў дзяржаўны эпідэміёлаг Андэрс Тэгнел, аб прэпараце добра вядома, але ўсё ж важна прыпыніць вакцынацыю да таго часу, пакуль EMA не высветліць, ці могуць гэтыя падзеі быць звязаны з вакцынацыяй.

У агенцтве грамадскай аховы здароўя Швецыі адзначылі, што вакцына AstraZeneca забяспечвае добрую ахову ад COVID-19, а агульная колькасць уведзеных доз вакцыны складае 17 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі