Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2022, 13:16

Швецыя павялічыць свой абаронны бюджэт да $11,13 млрд

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Швецыі прыняў рашэнне аб павелічэнні абароннага бюджэту да 2 працэнтаў ВУП, што раўнацэнна 108 млрд крон ($11,13 млрд). Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіла прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан, паведамляе ТАСС.

"Абараназдольнасць Швецыі будзе значна ўзмоцнена. Асігнаванні на ваенную абарону павялічацца да 2 працэнтаў ад ВУП, і мы дасягнём таго, як толькі гэта стане практычна магчымым, - растлумачыла Магдалена Адэрсан. - Мы таксама павінны забяспечыць стабільнае, доўгатэрміновае і салідарнае фінансаванне".

Андэрсан сказала, што рашэнне ўрада не звязана з жаданнем Швецыі стаць бліжэй да НАТА, члены якога імкнуцца выйсці на ўзровень 2 працэнтаў ВУП у сваіх інвестыцыях у абарону.

Як растлумачыў міністр абароны Петэр Хультквіст, Швецыя будзе "будаваць бяспеку разам з іншымі" - НАТА, Балтыйскімі дзяржавамі, Брытаніяй і ЗША. У каралеўстве таксама больш маладых людзей будуць праходзіць тэрміновую службу. "Мы фарміруем пяць палкоў. Цяпер мы ствараем брыгады - фармат, які азначае, што мы пераходзім да колькасці па 4 тыс. салдат у брыгадзе з рознымі відамі аб'яднаных сістэм узбраенняў", - дадаў ён.

Паводле слоў міністра фінансаў Мікаэля Дамберга, перад краінай стаяць "вялікія задачы, што патрабуюць інвестыцый". На пытанне, калі можа быць дасягнута мэта 2 працэнты ВУП, ён адказаў, што цяпер ведамствам трэба "распрацаваць рэалістычны план" пашырэння і вызначыць гэты год. "Чакаецца, што ў Даніі гэты ўзровень будзе дасягнуты ў 2033 годзе, мы спадзяёмся, што зможам зрабіць гэта хутчэй", - пракаменціраваў Дамберг.

Швецыя на перыяд 2021-2025 гадоў павялічыла ўжо ваенныя асігнаванні на 27,5 млрд крон ($3,11 млрд), інакш кажучы, на 40 працэнтаў адносна запланаваных раней. За перыяд 2014-2025 гадоў рост склаў 85 працэнтаў, што з'яўляецца самым вялікім паказчыкам з 1950-х гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі