Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лістапада 2018, 11:01

Першы снегапад паралізаваў рух у Нью-Ёрку

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая мяцеліца ў гэтым сезоне абрушылася на Нью-Ёрк і цалкам паралізавала рух у рэгіёне, паведамляе канал NBC New York.

Снегапад быў мацнейшы, чым прагназавалі ўсе метэаралагічныя службы. На дарогах працавалі каля 700 адзінак спецтэхнікі, але яны не спраўляліся з расчысткай снегу. З-за снежнай буры былі павалены шматлікія галіны дрэў па ўсім горадзе, у выніку чаго ў некаторых раёнах рух на дарогах быў перакрыты.

Дрэннае надвор'е ўскладняла рух грамадскага транспарту. Быў закрыты ўваход у аўтобусны тэрмінал на Манхэтэне.

Фота з Twitter-акаўнту RedStarlight'

Вялікая аварыя здарылася на мосце Джорджа Вашынгтона, які злучае Манхэтэн і Нью-Джэрсі. З-за ДТЗ частку моста давялося закрыць для руху.

Жыхары Нью-Ёрка актыўна дзяліліся ў сацсетках фота і відэа снегападу і яго наступстваў.-0-

Фота з Instargam-акаўнту ederntal'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі