Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 студзеня 2022, 10:50

Пентагон: ЗША рыхтуюць да адпраўкі ва Украіну абарончыя і наступальныя сродкі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША рыхтуюць да адпраўкі ва Украіну абарончыя і наступальныя сродкі ў рамках чарговага пакета ваеннай дапамогі Кіеву. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар амерыканскага абароннага ведамства Джон Кірбі, паведамляе ТАСС.

"Мы цяпер рыхтуем новы пакет дапамогі, - сказаў Джон Кірбі. - У яго будуць уваходзіць як абарончыя, так і наступальныя сродкі".

Джон Кірбі не стаў удакладняць, што менавіта ЗША накіруюць украінскім ваенным, але запэўніў, што Вашынгтон зробіць усё неабходнае для паскарэння працэсу дастаўкі гэтай ваеннай дапамогі.

Апошнім часам у краінах Захаду, а таксама ў Кіеве гучаць заявы аб магчымым уварванні Расіі на ўкраінскую тэрыторыю. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў такую інфармацыю пустым і беспадстаўным нагнятаннем напружанасці. Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што Расія ні для каго не ўяўляе пагрозу. Пры гэтым ён не выключыў магчымасць правакацый, каб апраўдаць такія заявы, і папярэдзіў, што спробы сілавога вырашэння крызісу на паўднёвым усходзе Украіны будуць мець самыя сур'ёзныя наступствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі