Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2018, 11:01

На востраве Ява ў выніку землетрасення загінулі 3 чалавекі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У інданезійскай правінцыі Усходняя Ява ў выніку землетрасення магнітудай 6,3, якое адбылося 10 кастрычніка, загінулі тры чалавекі. Аб гэтым паведамляе ў Twitter афіцыйны прадстаўнік інданезійскага нацыянальнага агенцтва па прадухіленні стыхійных бедстваў Сутопа Нугроха.

Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні, пашкоджаны некалькі дамоў. Пагроза цунамі не аб'яўлялася.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 61 км на паўночны ўсход ад раёна Сітубонда і залягаў на глыбіні 10 км.

Як паведамляе ТАСС, паводле апошніх даных, у выніку землетрасення магнітудай 7,4, якое адбылося 28 верасня, а таксама цунамі і сходу селевых патокаў у інданезійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі загінулі 2045 чалавек, колькасць параненых перасягнула 10,6 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі