Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2022, 17:36

МЗС РФ: мадэрнізацыя ядзернай зброі ЗША разлічана на яе прымянімасць у Еўропе

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША мадэрнізуе свой ядзерны арсенал з разлікам на большую прымянімасць такой зброі ў рэальных умовах, у першую чаргу ў Еўропе. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю ТАСС дырэктар Дэпартамента па пытаннях нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі МЗС РФ Уладзімір Ермакоў.

"Што датычыцца мадэрнізацыі, то ў ЗША паслядоўна рэалізуецца кампанія па абнаўленні фактычна ўсіх кампанентаў ядзернага арсенала. Авіябомбы В61 у іх найноўшай мадыфікацыі В61-12 будуць валодаць зменшанай або вар'іраванай магутнасцю, але павышанай дакладнасцю. Узнікае пытанне, у якіх сцэнарыях стрымлівання апраўдана такая "каліброўка"? Размова відавочна ідзе аб стаўцы на "большую прымянімасць" такой зброі ў рэальных умовах, перш за ўсё ў Еўропе", - адзначыў Уладзімір Ермакоў.

Паводле яго слоў, інфраструктура НАТА дае магчымасць аператыўна разгарнуць ядзерную зброю, здольную дасягаць стратэгічнай цэлі на тэрыторыі Расіі. Таксама вядзецца ўзаемадзеянне краін - членаў НАТА ў сумесным ядзерным планаванні. "Ажыццяўляюцца сумесныя ядзерныя місіі натаўцаў, у рамках якіх няядзерныя члены альянсу прыцягваюцца да трэніровак па адпрацоўцы прымянення супраць нас амерыканскай ядзернай зброі", - заявіў дыпламат.

"Мы настойваем, што сумесныя ядзерныя місіі НАТА павінны быць неадкладна спынены, уся амерыканская ядзерная зброя вернута на нацыянальную тэрыторыю ЗША, а інфраструктура, якая дазваляе забяспечыць яе хуткае разгортванне, ліквідавана. Гэты аспект з'яўляецца адным з элементаў пакета мер, прапанаваных намі Вашынгтону ў кантэксце разгляду тэматыкі гарантый бяспекі", - паведаміў Уладзімір Ермакоў.

Прапановы РФ у адрас ЗША і іншых краін НАТА ўключаюць не толькі сустрэчны мараторый на разгортванне наземных РСМД, але і работу над пераадоленнем узаемных заклапочанасцей, адзначыў Уладзімір Ермакоў. Ён дадаў, што ў выпадку прыняцця неабходных палітычных рашэнняў на карысць такіх сумесных намаганняў паглыбленай прапрацоўкай тэхнічных пытанняў маглі б заняцца эксперты.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што ракетны крызіс немінучы, калі не забяспечыць стрыманасць і прадказальнасць у гэтай галіне. "Раней прапанаваныя намі ініцыятывы па забеспячэнні стрыманасці і прадказальнасці ў ракетнай сферы ва ўмовах спынення дзеяння ДРСМД (Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. - Заўвага ТАСС) доўгі час ігнараваліся, а на натаўскім саміце ў чэрвені 2021 года яны фактычна былі адхілены, - указаў ён. - Мы прадаўжаем настойваць на прыярытэтнасці дасягнення прынцыповага разумення аб тым, што неабходна неадкладна заняцца вырашэннем праблем, якія ўзнікаюць у названай сферы. Інакш новых "ракетных крызісаў" не пазбегнуць".

Пры гэтым, паводле яго слоў, Масква адзначае, што Злучаныя Штаты вядуць падрыхтоўку да разгортвання РСМД наземнага базіравання ў Еўропе і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне (АЦР). "ЗША прадаўжаюць ажыццяўляць актыўную выпрабавальную дзейнасць па перспектыўных наземных РСМД і вядуць падрыхтоўку да іх разгортвання ў Еўропе і АЦР. Усё гэта адбываецца з маўклівай згоды або нават пры падтрымцы членаў НАТА", - сказаў Уладзімір Ермакоў.

Дыпламат адзначыў, што прагрэс у пытанні далейшага скарачэння ядзернай зброі магчымы толькі на аснове кампрамісу ўсіх дзяржаў. Ермакоў указаў, што Расія цвёрда зыходзіць з таго, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, яна ніколі не павінна быць развязана. "Мы доўгі час паслядоўна агучвалі ідэю аб пацвярджэнні гэтага прынцыпу ўсімі дзяржавамі ядзернай "пяцёркі", - падкрэсліў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі