Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 красавіка 2019, 10:37

МУС Францыі: пажар у саборы Парыжскай Божай Маці цалкам не патушаны

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МУС Францыі заявілі, што пажар у саборы Парыжскай Божай Маці цалкам не патушаны, паведамляе ТАСС са спасылкай на дзяржсакратара МУС Францыі Ларана Нуньеса.

Паводле інфармацыі Reuters, Ларан Нуньес адзначыў, што пажар знаходзіцца пад кантролем, але яшчэ цалкам не патушаны. Ён дадаў, што прычына ўзгарання ў адной з галоўных славутасцей Парыжа пакуль не ўстаноўлена, улады разбіраюцца.

Паводле слоў дзяржсакратара МУС Францыі, сёння на сустрэчы з удзелам экспертаў, архітэктараў паспрабуюць вызначыць, ці з'яўляецца збудаванне ўстойлівым і ці могуць пажарныя прадоўжыць сваю работу ўнутры сабора.

Як паведамлялася, узгаранне адбылося на верхніх узроўнях будынка 15 красавіка прыкладна ў 18.50 па мясцовым часе. Паводле некаторых даных, ачаг мог знаходзіцца на будаўнічым рыштаванні - у будынку вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У выніку пажару абваліліся верхняя частка шпіля, гадзіннік сабора і частка даху.

Сабор Парыжскай Божай Маці на працягу стагоддзяў з'яўляецца самым вядомым будынкам Парыжа. Нотр-Дам-дэ-Пары размешчаны ва ўсходняй частцы на месцы першай хрысціянскай царквы французскай сталіцы і ўключаны ў спіс сусветных гістарычных помнікаў. У 2013 годзе сабор адзначыў 850-годдзе, штогод яго наведваюць амаль 14 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі