Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2020, 19:39

Мінюст ЗША падаў антыманапольны іск супраць Google

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі ЗША падало іск у адносінах да амерыканскай карпарацыі Google, абвінаваціўшы яе ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства, паведамляе ТАСС.

Амерыканскія ўлады падазраваюць кампанію ў тым, што яна парушыла закон, скарыстаўшыся сваім становішчам на рынку, каб стрымліваць сваіх канкурэнтаў. У якасці істца разам з федэральным урадам ЗША ў справе выступаюць 11 амерыканскіх штатаў. Іх генеральныя пракуроры з'яўляюцца прадстаўнікамі кіруючай на цяперашнім этапе ў Вашынгтоне Рэспубліканскай партыі ЗША.

Амерыканскія СМІ падкрэсліваюць, што размова ідзе аб буйнейшым антыманапольным іску за апошнія дзесяцігоддзі. Яго параўноўваюць ужо з іскамі, якія ўлады ЗША падалі ў 1998 годзе да карпарацыі Microsoft і ў 1974 годзе - да тэлекамунікацыйнага гіганта AT&T. Адзначаецца, што гэта справа ўяўляе сабой рэдкі выпадак адзінства поглядаў паміж адміністрацыяй ЗША, якую ўзначальвае рэспубліканец Дональд Трамп, і прадстаўнікамі прагрэсіўных колаў амерыканскай Дэмакратычнай партыі.

Між тым органы амерыканскай пракуратуры не выключаюць, што будуць прымаць меры адносна і іншых высокатэхналагічных кампаній ЗША пасля падачы іска да карпарацыі Google. З такім папярэджаннем выступіў першы намеснік міністра юстыцыі - генеральнага пракурора ЗША Джэфры Розен. "Мы плануем прадаўжаць свой агляд канкурэнтных практык лідзіруючых на рынку анлайн-платформ і, калі неабходна, займацца і імі таксама", - заявіў намеснік кіраўніка Мінюста ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі