Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 сакавіка 2020, 09:01

Колькасць хворых на новы каранавірус у свеце за суткі вырасла на 2223

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) зафіксавала за суткі 2223 новыя выпадкі заражэння каранавірусам у свеце, 120 з якіх прыпадаюць на Кітай. Такім чынам, за межамі Кітая інфекцыя выяўлена ў 2103 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваны ў сераду інфармацыйны бюлетэнь СААЗ.

Як удакладняе Сусветная арганізацыя аховы здароўя, усяго ў свеце пацверджаны 93090 выпадкаў заражэння, з якіх 80422 - у Кітаі, а 12668 - за яго межамі. У агульнай колькасці ад захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу, паводле даных арганізацыі, памерлі 2984 чалавекі ў Кітаі (38 за суткі) і 214 - па ўсім свеце (48 за суткі).

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. СААЗ прызнала яе эпідэміяй са шматлікімі ачагамі і надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. За межамі Кітая больш за ўсё інфіцыраваных налічваецца ў Рэспубліцы Карэя, Іране і Італіі. Усяго ж выпадкі заражэння былі выяўлены больш як у 70 краінах, уключаючы Расію. Асноўная колькасць хворых прыпадае на КНР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі