Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2021, 16:30

Каля 70 працэнтаў турфірм Тайланда прыпынілі работу з-за пандэміі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць туркампаній Тайланда, якія прыпынілі работу на нявызначаны тэрмін з-за фінансавых праблем, выкліканых пандэміяй, дасягнула амаль 70 працэнтаў да канца мінулага года, паведамляе газета Bangkok Post.

Многія Турфірмы Тайланда былі таксама вымушаны адмовіцца ад ліцэнзій, каб атрымаць назад гарантыйныя дэпазіты. На гэты час сітуацыя на турыстычным рынку краіны застаецца складанай.

Прэзідэнт асацыяцыі турыстычных агенцтваў Тайланда адзначыў, што ўнутраны турызм можа аднавіцца ў красавіку, калі сітуацыя з каранавірусам у краіне палепшыцца. Паводле яго слоў, павелічэнне колькасці замежных турыстаў пакуль складана прагназаваць. Многае будзе залежаць ад эфектыўнасці вакцынацыі і рашэнняў аб абмежавальных мерах у іншых краінах.

Чакаецца, што глабальныя тэндэнцыі палепшацца ў красавіку і маі, калі закончыцца зімовы сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі