ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2022, 13:01

Японія спыняе пастаўкі ў Расію высокатэхналагічнага абсталявання

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японскія ўлады прынялі рашэнне спыніць продаж Расіі высокатэхналагічнага абсталявання. Абмежаванні ўведзены на фоне ўкраінскага канфлікту, паведамляе ТАСС.

У прыватнасці, Токіа не будзе прадаваць Расійскай Федэрацыі 3D-прынтары, мікраскопы, палімеры, абсталяванне для квантавых вылічэнняў і інш.

Чакаецца, што рашэнне японскага ўрада ўступіць у сілу на наступным тыдні.

Раней Японія падтрымала шэраг заходніх санкцый супраць Расіі, замарозіўшы актывы некаторых банкаў і спыніўшы эканамічнае супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі