Антоніу Гутэрыш. Фота з архіва ААН
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з эскалацыяй сітуацыі ў Венесуэле і тым, што аперацыя ЗША можа мець трывожныя наступствы для рэгіёна. Аб гэтым паведамляе тэлеканал NBC News са спасылкай на прэс-сакратара Стэфана Дзюжарыка.
"Гэтыя падзеі ствараюць небяспечны прэцэдэнт", - заявіў Дзюжарык.
"Генеральны сакратар прадаўжае падкрэсліваць важнасць поўнага захавання ўсімі норм міжнароднага права, уключаючы Статут ААН", - дадаў ён. Паводле яго слоў, кіраўнік сусветнай арганізацыі "глыбока занепакоены тым, што нормы міжнароднага права не выконваюцца".-0-