Фота з архіва
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным прафцэнтры адбылася сустрэча старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан Рахматулой Назаравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.
Было адзначана, што паміж Узбекістанам і Беларуссю існуе добрая дынаміка адносін па ўсіх напрамках. Перш за ўсё - у эканоміцы, якая вызначае дабрабыт народаў. Вялікая работа праводзіцца і па лініі прафсаюзаў дзвюх краін.
Юрый Сянько падрабязна расказаў аб дзейнасці ФПБ па розных напрамках - ад калектыўна-дагаворнага рэгулявання працоўных адносін да арганізацыі адпачынку работнікаў.
У час перагавораў былі вызначаны і перспектывы нарошчвання і пашырэння ўзаемадзеяння з улікам магчымасцей і вопыту работы ФПБ. У прыватнасці, размова ішла аб новых праектах у сферах аздараўлення і адпачынку працоўных дзвюх краін, развіцця супрацоўніцтва ў сферы турызму, адукацыі моладзі і прафсаюзных кадраў, абмену лепшымі практыкамі прафсаюзнай работы і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.-0-

Фота ФПБ