Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2020, 19:37

Еўракамісія прапанавала выдзеліць 24 млрд еўра на аднаўленне сельскай гаспадаркі ў ЕС

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія (ЕК) прапанавала выдзеліць на аднаўленне сельскай гаспадаркі Еўрасаюза 24 млрд еўра са свайго фонду "ЕС новага пакалення", які павінен забяспечыць фінансавую падтрымку ў памеры 750 млрд еўра на бліжэйшыя сем гадоў для аднаўлення эканомікі ЕС. Аб гэтым паведаміў еўракамісар па бюджэце Ёханес Хан, прадстаўляючы ў Еўрапарламенце гэту ініцыятыву, паведамляе ТАСС.

"Фонд "ЕС новага пакалення" прадугледжвае прадастаўленне дадатковага фінансавання аграрнага сектара ў рамках агульнай аграрнай палітыкі ЕС. Гэтыя сродкі дадуць магчымасць нам палепшыць працэс аднаўлення пасля крызісу ў сельскай гаспадарцы", - заявіў Ёханес Хан.

Еўракамісія прадставіла праект стварэння фонду аднаўлення эканомікі ЕС пасля пандэміі 27 мая. Сродкі з яго будуць накіраваны ў прыярытэтным парадку на развіццё праектаў і кампаній, якія змогуць садзейнічаць дасягненню ідэалагічнай задачы Еўракамісіі - пабудове да 2050 года новай эканомікі ЕС з нулявымі вугляроднымі выкідамі. Уся сума (750 млрд еўра) будзе ўзята Еўракамісіяй у доўг на фінансавым рынку, для яе планавага пагашэння да 2058 года спатрэбіцца ўвядзенне новых падаткаў і павелічэнне ўзносаў краін-членаў у бюджэт ЕС у будучым.

Цяпер стварэнне гэтага фонду павінна быць зацверджана краінамі супольніцтва ў Савеце ЕС і палітычнымі партыямі Еўрасаюза ў Еўрапарламенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі