Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2022, 16:10

Еўракамісія аб'явіла аб запуску платформы для сумесных закупак газу краінамі ЕС

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўракамісія (ЕК) аб'явіла аб запуску платформы для сумесных закупак газу і вадароду краінамі ЕС з мэтай зніжэння іх залежнасці ад паставак з Расіі. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве Еўракамісіі, паведамляе ТАСС.

"З мэтай атрымання энергетычных паставак па прымальных цэнах у бягучай геапалітычнай абстаноўцы і зніжэння залежнасці ад расійскага газу Еўракамісія стварыла з краінамі ЕС платформу для сумесных закупак газу, звадкаванага прыроднага газу і вадароду. Першая віртуальная сустрэча ўдзельнікаў прайшла ў чацвер", - паведаміла ЕК.

Еўракамісія адзначыла, што галоўнай задачай платформы будзе аб'яднанне попыту на газ. "Платформа будзе працаваць з прадстаўнікамі краін - членаў ЕС, каб павысіць магчымасці прыцягваць надзейных пастаўшчыкоў з глабальнага рынку па стабільных цэнах, якія адлюстроўваюць прадказальнасць і аб'ём еўарпейскага рынку. Гэта дасць магчымасць рухацца, калі будзе магчымасць, да сумесных закупак", - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, гэта платформа зоймецца пошукам альтэрнатыўных Расіі пастаўшчыкоў газу на сусветным рынку, улічваючы неабходнасць ужо ў 2022 годзе замясціць значны аб'ём расійскага газу і абмежаваны аб'ём сусветнага рынку.

Цяпер расійскі экспарт пакрывае да 40 працэнтаў спажывання газу ў ЕС. Да канца 2022 года Еўракамісія паставіла перад краінамі супольніцтва задачу скараціць імпарт з Расіі на дзве трэці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі