Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2021, 10:22

ЕС прыняў пастанову аб барацьбе з тэрарыстычным кантэнтам у інтэрнэце

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет ЕС прыняў пастанову, накіраваную супраць распаўсюджвання тэрарыстычнага кантэнту ў інтэрнэце. Аб гэтым заявілі ў прэс-службе заканадаўчага органа Еўрасаюза, паведамляе Deutsche Welle.

У адпаведнасці з пастановай кампетэнтныя органы дзяржаў - членаў ЕС атрымліваюць права патрабаваць у правайдараў зняць тэрарыстычны кантэнт або адключыць доступ да яго ва ўсіх краінах - удзельніцах ЕС. "Інтэрнэт-платформы павінны будуць зняць кантэнт або адключыць доступ да яго на працягу гадзіны", - гаворыцца ў пастанове Еўрасаюза.

Правіла будзе прымяняцца да ўсіх правайдараў, якія прадастаўляюць паслугі на тэрыторыі ЕС, незалежна ад таго, знаходзіцца іх штаб-кватэра ў адной з дзяржаў супольніцтва або не.

У пастанове змешчана азначэнне таго, што трэба лічыць тэрарыстычным кантэнтам. У дакуменце таксама прапісаны механізм прававой абароны як карыстальнікаў, чый кантэнт быў зняты, так і пастаўшчыкоў паслуг, якія могуць падаць скаргу.

Новыя правілы павінны ўступіць у сілу з 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі