Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лістапада 2021, 10:14

Дзеючы прэзідэнт Румен Радзеў перамагае ў другім туры выбараў у Балгарыі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) на падставе апрацоўкі 99,44 працэнта пратаколаў.

Паводле даных, апублікаваных на афіцыйным сайце ЦВК, за Радзева прагаласавалі 66,67 працэнта выбаршчыкаў (1 532 412 чалавек). Другі прэтэндэнт на вышэйшую дзяржаўную пасаду, рэктар Сафійскага ўніверсітэта Анастас Герджыкаў, атрымлівае 31,85 працэнта галасоў (732 035). Супраць усіх выказаліся 1,48 працэнта выбаршчыкаў (33 979).

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбыўся ў Балгарыі 21 лістапада і прайшоў без сур'ёзных парушэнняў. Падлік галасоў завяршаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі