ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2021, 10:55

Бельгія дабіваецца аслаблення санкцый ЕС адносна беларускага калію

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бельгія спрабуе аслабіць санкцыі Еўрасаюза адносна калійнай прамысловасці Беларусі, паколькі гэтыя абмежаванні ствараюць цяжкасці для еўрапейскіх кампаній, паведамляе Bloomberg са спасылкай на пісьмо бельгійскіх дыпламатаў.

Дыпламаты звярнуліся да іншых краін - членаў ЕС з просьбай аслабіць абмежаванні адносна беларускага калію. У пісьме дыпламаты сцвярджаюць, што санкцыі, уведзеныя ў адносінах да вытворцы калійных угнаенняў "Беларуськалія", выклікалі праблемы ў еўрапейскіх кампаній. На іх думку, на калійны сектар не трэба распаўсюджваць санкцыі.

У пісьме гаворыцца, што адна з буйных бельгійскіх кампаній, якая пастаўляе ваду ў гарады, сутыкаецца з мытнымі праблемамі, паколькі колькасць калію ў саставе часам у разы перавышала дапушчальныя санкцыямі нормы. У дакуменце падкрэсліваецца, што іншыя фірмы таксама сутыкаюцца з аналагічнымі праблемамі і "могуць прайграць, калі Беларусь будзе шукаць пакупнікоў у іншых месцах".

Бельгія прапануе, каб ЕС дапусціў адхіленне да 2 працэнтаў ад узроўню ўтрымання калію ў саставе угнаенняў, які дазволены цяпер. У пісьме адзначаецца, што, калі еўрапейскія кампаніі будуць вымушаны закупляць калійныя ўгнаенні ў іншых краінах, гэта прывядзе да скачка цэн і зніжэння якасці калійных угнаенняў.

Яшчэ адзін дакумент, з якім азнаёміўся Bloomberg, паказвае, што больш чым адна дзяржава - член ЕС падтрымлівае просьбу бельгійскіх дыпламатаў. Таксама адзначаецца, што на гэтым тыдні адбудзецца сустрэча дыпламатаў ЕС, падчас якой гэта пытанне можа быць разгледжана.

У гэтым годзе цэны на ўгнаенні рэзка выраслі, паколькі з-за больш высокіх цэн на ўраджай фермеры павялічылі расходы на ўгнаенні для глебы. Больш высокія затраты на пажыўныя рэчывы таксама рызыкуюць пагоршыць глабальную інфляцыю прадуктаў харчавання ў той час, калі ў свеце расце колькасць галадаючых, асабліва ў больш бедных краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі