Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2022, 10:25

Балгарыя адмяняе некаторыя каранавірусныя абмежаванні

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Балгарыі адмянілі некалькі абмежаванняў па COVID-19, паведамляе ТАСС.

Міністэрства аховы здароўя Балгарыі з 10 сакавіка адмяняе абавязковае выкарыстанне зялёнага сертыфіката для наведвання месцаў публічнага карыстання. Як гаворыцца ў афіцыйным распараджэнні, патрабаванне зялёных сертыфікатаў захоўваецца толькі для персаналу аб'ектаў грамадскага прызначэння.

Адмяняецца абмежаванне на колькасць дзяцей на занятках у цэнтрах вывучэння замежных моў, адукацыйных цэнтрах і іншых дзіцячых клубах, пры гэтым абвязкова нашэнне ахоўных масак і правядзенне дэзынфекцыі.

Чакаецца, што з 20 сакавіка зялёны сертыфікат будзе адменены паўсюдна.

У Балгарыі, дзе пражывае амаль 6,5 млн чалавек, захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на COVID-19, за апошнія суткі санітарныя службы краіны зарэгістравалі 1920 выпадкаў, памёр 31 пацыент, 90,3 працэнта з іх не былі вакцынаванымі. Агульная колькасць памерлых дасягнула 35 995. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 2744 пацыенты, 385 з якіх у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Амаль 2,05 грамадзян прайшлі поўны курс вакцынацыі, перахварэлі 1,1 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі