Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лістапада 2021, 15:25

Аўстралія ўпершыню з сакавіка 2020 года адкрывае граніцы

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстралія плануе з 1 снежня аслабіць правілы ўезду для асобных груп іншаземцаў. Перавага будзе аддавацца кваліфікаваным работнікам і студэнтам, жыхарам Японіі і Паўднёвай Карэі, паведамляе ВВС.

Міністр унутраных спраў Карэн Эндрус адзначыла, што ўсе грамадзяне, якія ўязджаюць у краіну, павінны быць поўнасцю вакцынаваны і мець адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19, зроблены не раней, як за 72 гадзіны да ўезду ў краіну. Чакаецца, што ў снежні і студзені ў краіну прыбудуць каля 200 тыс. падарожнікаў.

Адзначаецца, што Аўстралія закрыла граніцы ў сакавіку 2020 года і ўвяла вельмі строгі лакдаўн, не выпускаючы ўласных жыхароў за межы краіны. Але дзякуючы высокаму ўзроўню вакцынацыі - больш за 85 працэнтаў аўстралійцаў старэйшых за 16 гадоў зрабілі дзве прышчэпкі - краіна пачала паэтапнае аднаўленне работы ва ўсіх сферах эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі