Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 красавіка 2022, 10:11

Абмежаванні палётаў на поўдні Расіі прадоўжылі да 13 красавіка

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым часовага абмежавання палётаў у аэрапорты поўдня і цэнтральнай часткі Расіі прадоўжаны да 13 красавіка, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на Расавіяцыю.

"Да 13 красавіка 03.45 (па мінскім часе) прадоўжаны рэжым часовага абмежавання на палёты ў 11 расійскіх аэрапортаў: Анапа, Белгарад, Бранск, Варонеж, Геленджык, Краснадар, Курск, Ліпецк, Растоў-на-Доне, Сімферопаль і Эліста", - гаворыцца ў паведамленні.

Расавіяцыя адзначае, што авіякампаніям рэкамендавана арганізаваць перавозку пасажыраў па альтэрнатыўных маршрутах, выкарыстоўваючы аэрапорты Сочы, Валгаграда, Мінеральных Вод, Стаўрапаля і Масквы.

Астатнія аэрапорты Расіі, уключаючы міжнародныя, працуюць штатна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі